Блю́шчык, Расходнік (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства . Усяго 10—12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента і Паўночнай Амерыкі.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травы з паўзучымі сцёбламі і доўгімі ўкаранёнымі кветаноснымі парасткамі даўжынёй 20—25 см. Лісце супраціўнае, зубчастае, укрытае валаскамі.

Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісця. Плод — цэнобій з 4-х арэшкаў.

Распаўсюджванне і экалогія Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.

У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне — Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка, Японія, Кітай, Манголія.

На Беларусі 2 віды роду: і .

Значэнне і ўжыванне Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Блюшчык змяшчае эфірныя алеі, халін і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца. Некаторыя віды ядавітыя.

Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваецца для араматызацыі алкагольных і вырабу танізуючых напояўEsther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140.

Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металаміБудра плющевидная — Блюшчык плюшчападобны (расходнiк, горлечнiк) — Glechoma hederaceae .

Віды

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мятныя