Падзеі Студзень 10 студзеня: Пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча. 12 студзеня: Прайшоў перапіс насельніцтва СССР, у БССР — 10 200 200 чалавек.
Люты 4 лютага: Заснавана Таварыства беларускай культуры ў Літве. 15 лютага: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістана. 19 лютага: Адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Мінску, арганізаваны Беларускім народным фронтам.
Сакавік 26 сакавіка: Выбары народных дэпутатаў СССР сталі першымі ў савецкай гісторыі выбарамі з элементамі рэальнай канкурэнцыі. 28 сакавіка: Прыняў першых пасажыраў міжнародны сектар аэрапорта «Мінск-2».
Красавік 3 красавіка: У Мінску адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Беларускага экалагічнага саюза. 5 красавіка: Вынікам перамоў паміж камуністычнымі ўладамі Польшчы і апазіцыяй стала легалізацыя прафсаюза «Салідарнасць» і дамоўленасць аб правядзенні выбараў.
Май 25 мая: Першы З’езд народных дэпутатаў СССР пачаўся ў Маскве.
Чэрвень
4 чэрвеня: Пратэсты на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне былі разагнаны з прымяненнем танкаў. Здарылася чыгуначная катастрофа пад Уфой — найбуйнейшая ў гісторыі СССР. Распачаліся першыя часткова свабодныя выбары ў Польскай Народнай Рэспубліцы. 18 чэрвеня: Заснаваны Ліцэй БДУ. 24 чэрвеня: У Вільні пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», сконч. 25 чэрвеня. 27 чэрвеня: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова.
Ліпень 19 ліпеня: Нацыянальная асамблея выбрала Войцеха Ярузельскага Прэзідэнтам Польшчы.
Жнівень
19 жніўня: Прэзідэнт Польшчы Войцех Ярузельскі назначае актывіста «Салідарнасці» Тадэвуша Мазавецкага прэм’ер-міністрам. 23 жніўня: Два мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасці сваіх рэспублік. 24 жніўня: Тадэвуш Мазавецкі ўзначаліў урад Польшчы і стаў першым некамуністычным прэм'ер-міністрам у краінах сацыялістычнага лагера. 25 жніўня: Касмічны апарат «Вояджэр-2» наблізіўся да Нептуна. 31 жніўня: Малдаўская мова абвешчана дзяржаўнай у Малдове і пераведзена на лацінскі алфавіт.
Верасень 14 верасня: У Намібію з выгнання вярнуўся старшыня партыі СВАПА Сэм Нуёма.
Кастрычнік
27 кастрычніка: На вайсковай базе пад в. Станькава (Дзяржынскі раён), паводле савецка-амерыканскага дагавору, знішчана апошняя пускавая ўстаноўка АТР-23 «Ака». 29 кастрычніка: Адбыўся мітынг у Курапатах у памяць ахвяр рэпрэсій.
Лістапад
7 лістапада: Створаны Дом-музей дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі (Петрыкаўскі раён). 9 лістапада: Пачаўся дэмантаж Берлінскай сцяны. 13 лістапада: Узышоў на трон князь Ліхтэнштэйна Ганс-Адам II. 17 лістапада: Пачалася «Аксамітная рэвалюцыя» ў Чэхаславакіі.
Снежань
2 снежня: На борце савецкага лайнера «Максім Горкі» ў порце Валета (Мальта) пачалася сустрэча Міхаіла Гарбачова і Джорджа Буша. 16 снежня: Масавыя выступленні ў горадзе Тымішаара, пачатак рэвалюцыі ў Румыніі. 17 снежня: На тэлеканале FOX дэбютаваў серыял «Сімпсаны» — самы доўгі мультсерыял у гісторыі амерыканскага тэлебачання. Асвечаны храм Святых Першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла, Светлагорскае благачынне. 20 снежня: Амерыканскія войскі ўрываюцца ў Панаму дзеля звяржэння Мануэля Нар’егі. 22 снежня: У Румыніі скінуты рэжым Нікалае Чаўшэску. Дыктатар і яго жонка расстраляныя. Заснаванне Беларускай федэрацыі футбола. 29 снежня: Вацлаў Гавел стаў Прэзідэнтам Чэхаславакіі. Сейм Польшчы прыняў папраўкі ў Канстытуцыю, краіна атрымала назву Рэспубліка Польшча замест ПНР.
Нарадзіліся 12 лютага: T-DJ Milana (Юлія Рысіна), украінская дыджэй, кампазітар, танцорка і мадэль. 21 сакавіка: Жордзі Альба, іспанскі футбаліст. 21 мая: Людміла Вядзернікава, тэхнічны дырэктар INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS. 28 ліпеня: Лейла Ісмаілава, беларуская тэлевядучая. 31 ліпеня: Вікторыя Азарэнка, беларуская тэнісістка. 13 снежня: Тэйлар Свіфт, амерыканская спявачка.
Памерлі 23 студзеня: Сальвадор Далі, іспанскі мастак. 14 лютага: Вінцэнт Жук-Грышкевіч, беларускі нацыянальны дзеяч, у 1971—1982 старшыня Рады БНР (нар.10.2.1903). 26 красавіка: Люсіль Бол, амерыканская актрыса. 22 чэрвеня: Анры Сагэ, французскі кампазітар і дырыжор. 2 ліпеня: Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. 11 ліпеня: Лоўрэнс Аліўе, брытанскі акцёр. 16 ліпеня: Герберт фон Караян, аўстрыйскі дырыжор. 26 жніўня: Ірвінг Стоўн, амерыканскі пісьменнік. 7 верасня: Анатоль Міхайлавіч Трус, беларускі акцёр. 13 лістапада: Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец, фалькларыст, празаік. 14 снежня: Андрэй Сахараў, фізік, адзін з стваральнікаў вадароднай бомбы, праваабаронца. 22 снежня: Сэмюэл Бэкет, ірландскі драматург (нар. 1906) 25 снежня: Нікалае Чаўшэску, прэзідэнт Румыніі (нар. 26.1.1918)