Падзеі Студзень 4 студзеня: Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася над Ціхім акіянам. 9 студзеня: Дэвідам Рабіновічам выяўлены астэроід (5145) Фол з групы Кентаўраў. 15 студзеня: Незалежная Харватыя афіцыйна прызнана Еўрапейскай супольнасцю. 20 студзеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Люты

4 лютага: Уга Чавес, які ўзначаліў паўстанне вайскоўцаў у Маракаі, капітуляваў з умовай, што яму дазволяць выступіць па тэлевізіі. 7 лютага: Падпісанне Маастрыхцкай дамовы аб Еўрапейскім Саюзе. 10 лютага: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бразіліяй. 12 лютага: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй. 22 лютага: 17-я цырымонія прысуджэння прэміі «Сезар» адбылася ў Парыжы.

Сакавік 1 сакавіка: Адбыўся рэферэндум, удзельнікі якога выказаліся за выхад Босніі і Герцагавіны з СФРЮ. 2 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчаю. 5 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Грэцыяй. 10 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бельгіяй. 13 сакавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй. 14 сакавіка: Пачатак баявых дзеянняў урадавых войск Малдовы супраць сепаратыстаў з Прыднястроўя. 29 сакавіка: 14-я расійская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

Красавік 5 красавіка: Пачалася аблога Сараева ў час Баснійскай вайны. 6 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Эстоніяй. 7 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Латвіяй. 13 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Італіяй. 16 красавіка: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Кубаю. 29 красавіка: Здзейснены ваенны пераварот у Сьера-Леонэ. 30 красавіка: У Жэневе абвешчана, што тэхналогія «World Wide Web», распрацаваная Цімам Бернерсам-Лі, будзе бясплатнай.

Май

15 мая: У Ташкенце падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы краін СНД. 26 мая: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем. 29 мая: У Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзены ў абарачэнне разліковыя білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Чэрвень 19 чэрвеня Пачаўся ўзброены канфлікт паміж Рэспублікай Боснія і Герцагавіна і самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна, падтрыманай Харватыяй. 28 чэрвеня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Расіяй. 30 чэрвеня: Адкрыта Пасольства Украіны ў Беларусі.

Ліпень

17 ліпеня: Прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Славакіі. 25 ліпеня: Пачаліся Алімпійскія гульні ў Барселоне.

Жнівень 9 жніўня: Завяршыліся Алімпійскія гульні ў Барселоне.

Верасень 3 верасня: Упершыню ўзняты сцяг Славакіі. 8 верасня: Адкрыта Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь. 16 верасня: «Чорная серада» у Вялікабрытаніі — Джордж Сорас правёў спекуляцыйную атаку на фунт стэрлінгаў, знізіўшы яго кошт на 25%.

Кастрычнік 21 кастрычніка: Здарылася катастрофа Міг-25РУ пад Шчучынам, экіпаж самалёта загінуў. 23 кастрычніка: Заснаваны Віцебскі музей Марка Шагала.

Лістапад 7 лістапада: Першы матч зборнай Беларусі па хакеі з шайбай. 19 лістапада: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Малдоваю. 25 лістапада: Еўрапейская кінапрэмія 1992 адбылася ў Патсдаме.

Снежань 12 снежня: Абвешчана прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 1992. 30 снежня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Літоўскаю Рэспублікай. 31 снежня: Адбыўся роспуск Чэхаславакіі.

Нарадзіліся 19 студзеня: Логан Лерман, амерыканскі акцёр 20 жніўня: Дэмі Лавата, амерыканская актрыса і спявачка

Памерлі 10 лютага: Алекс Хейлі, амерыканскі пісьменнік 15 сакавіка: Уладзімір Цвірка, дзеяч беларускай эміграцыі 20 сакавіка: Тамара Чабан, беларускі літаратуразнавец 6 красавіка: Айзек Азімаў, амерыканскі пісьменнік-фантаст (нар. 2.1.1920) 6 мая: Марлен Дытрых, амерыканская артыстка і спявачка (нар. 27.12.1901) 2 верасня: Барбара Мак-Клінтак, амерыканскі навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1983) 29 кастрычніка: Кенет Макмілан, англійскі артыст балета і балетмайстар (нар.11.12.1929)