Мухамор пантэрныКолас С. Мухамор // БелЭн у 18 т. Т. 11. Мн., 2000., мухамора шэрая, мухамора плямістая (Amanita pantherina) — ядавіты грыб роду сямейства .
Назва Навуковыя сінонімыТаксанамія на сайце www.mycobank.org:
Апісанне Шапка дыяметрам 4-12 см, шчыльная, спачатку паўсферычная, затым выпуклая і цалкам паднятая з тонкім рубчатым краем і (часам) невялікімі звісаючымі шматкамі, якія засталіся ад агульнага пакрывала. Скурка бураватага колеру, гладкая і бліскучая, пакрытая мноствам дробных белых шматкоў, лёгка аддзяляецца ад яе. Шапка бывае светла-бурага, карычняватага, аліўкава-бруднага і шараватага колеру.
Мякаць белая, не мяняе свой колер на паветры, вадзяністая, далікатная, c непрыемным пахам і саладкаватым густам.
Пласцінкі частыя, белыя, не прырасталі да ножкі, часам з бураватымі плямамі ў старых грыбоў.
Ножка 4-12 см у вышыню, ∅ 1-1,5 см, белая, цыліндрычная, злёгку звужаная дагары, унізе клубнепадобна-пашыраная, полая, з белай прырослыя вольвай у выглядзе колцападобнага абадка, часам шматслаёвая. Паверхня ножкі злёгку варсістая. Кальцо, размешчанае вельмі нізка, вісячае, гладкае, крохкае, часам можа адсутнічаць.
Споравы парашок белы, споры 11×7,5 мкм, шырокаэліпсаідальныя.
Экалогія і распаўсюджванне Утварае мікарызу з многімі дрэвамі, сустракаецца ў іглічных, змешаных і шыракалістых лясах, часта пад хвояй, дубам, букам, аддае перавагу шчолачным глебам. Шырока распаўсюджаны ва ўмераным клімаце Паўночнага паўшар'я.
Сезон сярэдзіна ліпеня — канец верасня (масава ў жніўні і пачатку верасня).
Таксічнасць 50px|left Грыб моцна атрутны. Змяшчае як характэрныя для іншых атрутных мухамораў мускарын і мускарыдзін, так і скапаламін і гіасцыямін, якія сустракаюцца ў відах радоў , і некаторых іншых атрутных раслінах.
Галерэя
Крыніцы
Літаратура Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Г. Сяржаніна, І. Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — ISBN 985-6081-34-3.
Спасылкі Amanita pantherina на сайце «Грибы Калужской области» Amanita pantherina на сайце toadstool.ru
Катэгорыя:Мухамор Катэгорыя:Ядавітыя грыбы