Баляслаў III Крывавусты (; — ) — польскі князь (1102—1138).
Біяграфія
З дынастыі Пястаў. Сын караля Уладзіслава Германа. Да 1113 у барацьбе за адзінаўладдзе ў краіне перамог старэйшага пазашлюбнага брата Збігнева (у т.л. ў 1109 адбіў напад яго саюзніка германскага караля Генрыха V) і аб'яднаў польскія землі. Пасля працяглых войнаў 1102—1122 супраць Свяшчэннай Рымскай імперыі далучыў да Польшчы Усходняе (1116) і на ўмовах леннай залежнасці Заходняе (1123) Памор'е, нанова правёў там хрысціянізацыю. У 1138 падзяліў краіну паміж сынамі на ўдзелы (Сілезія, Вялікая Польшча, Малая Польшча, Мазовія).
Літаратура Баляслаў III // БелЭн у 18 т. Т. 2. Мн., 1996.
Катэгорыя:Пясты