За́вад-Вірава́я. Сустракаецца таксама варыянт За́вадзь, За́вадзь-Вірава́я, Ярава́я, Мірава́я, Смалаку́рны Заво́д, м. (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавета.
Геаграфія
Недалёка ад вёскі цячэ рака Проня.
Гісторыя У 1865 годзе Віравая - у складзе Прапойскай воласці Быхаўскага павету Магілёўскай губерніНГАБ у Мінску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151. Узнікла ў 1873 годзе ў выніку аб’яднання вёсак Завод і Віравая. На поўдні быў завод, дзе гналі з карчоў дзёгаць, шкіпінар, выпальвалі кавальскі вугаль, а пазней абпальвалі цэглу. На поўначы, на правым беразе ракі Проня, была вёска Віравая, якая існавала ўжо ў 1772 годзе. У 1924 годзе цэнтр Віраўскага сельсавета.
Насельніцтва 2011 год — 76 чалавек 2010 год — 80 чалавек 1999 год — 84 чалавекі 1926 год — 761 чалавек
Славутасці
На яе правым беразе Проні за 2 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца курганны магільнікПроня .
Спасылкі
Катэгорыя:Кабінагорскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна