Герой — былы пасёлак у Акцябрскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

На захадзе мяжуе з лесам.

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія

Размяшчэнне За 11 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 37 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны загінулі 11 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Ліпскага сельсаветаРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..

Насельніцтва

Колькасць 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка 1959 год — 138 жыхароў (паводле перапісу). 1980-я — жыхары (14 сем’яў) пераселены.

Вядомыя выхадцы Анатоль Мікалаевіч Сердзюкоў (нар. 1944) — беларускі фізік-тэарэтык.

Літаратура