Зарэ́чча (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 18 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва, 66 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (на лініі Жлобін — Гомель).

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 20 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Буда-Люшаўская).

Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Будалюшаўскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Дынаміка 1959 год — 48 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 5 гаспадарак, 6 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Ліпініцкі сельсавет