Зарэчча — пасёлак у Чабатовіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Геаграфія
Размяшчэнне У 23 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 50 км ад Гомеля.
Гідраграфія На паўночнай ускраіне рака Зыбіна (прыток ракі Крапіўня).
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснавана на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 50 гаспадарак, 98 жыхароў.
Дынаміка 1926 год — 55 двароў, 300 жыхароў. 1959 год — 294 жыхары (паводле перапісу). 2004 год — 50 гаспадарак, 98 жыхароў.
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Чабатовіцкі сельсавет