Гары Дын Стэнтан (; 1926—2017) — амерыканскі кінаакцёр і спявак.

Біяграфія Нарадзіўся ў Вест-Ірвіне, штат Кентукі. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Вучыўся ва Універсітэце Кентукі і Пасадэна Плэйхаус. Пачаў здымацца ў кіно з 1950-х гадоў, іграючы эпізадычныя ролі. У 1983 годзе выканаў галоўную ролю ў фільме «Парыж, Тэхас» рэжысёра Віма Вендэрса. Стэнтан сыграў у карцінах рэжысёраў Сэма Пекінпа, Джона Міліуса, Дэвіда Лінча, Монтэ Хелмана, Фрэнсіса Форда Копалы.

Выбраная фільмаграфія 1967 — Стрыманы Люк / Cool Hand Luke 1973 — Дылінджэр / Dillinger 1973 — Пэт Гэрэт і Білі Кід / Pat Garrett and Billy the Kid 1977 — Выпрабавальны тэрмін / Straight Time 1979 — Чужы / Alien 1979 — Мудрая кроў / Wise Blood 1980 — Прамы рэпартаж пра смерць / La mort en direct 1981 — Уцёкі з Нью-Ёрка / Escape from New York 1983 — Ад усяго сэрца / One from the Heart 1984 — Парыж, Тэхас / Paris, Texas 1984 — Чырвоны світанак / Red Dawn 1990 — Чацвёртая вайна / The Fourth War 1990 — Дзікія сэрцам / Wild at Heart 1992 — Твін Пікс: Скрозь агонь / Twin Peaks: Fire Walk with Me 1993 — Нумар у атэлі / Hotel Room 1996 — Прыбраць перыскоп / The Down Periscope 1997 — Агонь з апраметнай / Fire Down Below 1999 — Простая гісторыя / The Straight Story 1999 — Зялёная міля / The Green Mile 2001 — Абяцанне / The Pledge 2006 — Унутраная імперыя / INLAND EMPIRE 2006 — Выкрыццё іншапланецяніна / Alien autopsy 2009 — Аліса / Alice — Вусень

Зноскі

Спасылкі