Калі́ніна (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Гусявіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 14 км на поўдзень ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Радзеева (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Уваравічы.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чонгарская дывізія», працавалі гамарня і вятрак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе эксперыментальнай базы «Пянчын» (цэнтр — вёска Пянчын).

Ліквідаваны ў 2016 годзеРЕШЕНИЕ БУДА-КОШЕЛЕВСКОГО РАЙОННОГО СОВЕТА ДЕПУТАТОВ 16 августа 2016 г. № 77 О некоторых вопросах административно- территориального устройства Буда-Кошелевского района.

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.

Дынаміка 1926 год — 29 двароў 190 жыхароў. 1959 год — 188 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 8 гаспадарак, 8 жыхароў.

Літаратура

Спасылкі