Кра́сная Пло́шчадзь. Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Пло́шча, Кла́дкі, мн. (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне За 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 26 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Побач аўтадарога Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1930 годзе жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 1 снежня 2009 года пасёлак уваходзіў у склад Івольскага сельсавета«Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 .
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 29 жыхароў.
Дынаміка 1959 год — 148 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 29 жыхароў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя:Крыўскі сельсавет