Павел Мікалаевіч Пац (каля 1530—1595) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Кашталян віцебскі з 1566, ваявода мсціслаўскі з 1578, кашталян віленскі з 1593, староста вількамірскі, мсціслаўскі, дзісенскі, радамльскі.
Меў вялікія маёнткі Дзісна, Казьяны і іншыя ў Браслаўскім і Астравец у Ашмянскім паветах.
Сям’я Сын Мікалая Паца і Аляксандры Гальшанскай, брат Станіслава, Мікалая і Дамініка.
Быў двойчы жанаты. Першай жонкай была Раіна Валовіч, дачка новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Пасля яе смерці ажаніўся (1585) з Ганнай Хадкевіч, удавой кіеўскага кашталяна Паўла Сапегі. Ад першага шлюбу меў сыноў Пятра і Мікалая, таксама дачок Соф’ю і Барбару.
Генеалогія
Літаратура
Спасылкі Генеалогія Пацаў
Павел Мікалаевіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны віленскія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Кашталяны віцебскія Катэгорыя:Старосты вількамірскія Катэгорыя:Старосты дзісенскія Катэгорыя:Старосты мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты радамльскія