Ува́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Уваравічы.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Уваравіцкага пассавета.
12 лістапада 2013 года Уваравіцкі пассавет Буда-Кашалёўскага раёна быў рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 277 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области .
Насельніцтва Насельніцтва паводле перапісу 2009 года — 3092 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 95,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 2800 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Уваравіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе