«Трасу́ха» — старадаўні парна-масавыБелорусская ССР, краткая энциклопедия: Население. Язык. Этнография. Фольклор. Искусство. Архитектура. — Мн.: БелСЭ, 1981. — С. 394. беларускі народны танец, які, на думку К. Галяйзоўскага, з’яўляўся правобразам полькіЧурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. — Мн.: Беларусь, 1994. — 88 с. — ISBN 5-33801097-8.Голейзовский К. Я. Образы русской народной хореографии. — М.: Искусство, 1964..
Назва
Мяркуецца, што назва танца цягнецца з часоў Старажытнай Русі, калі дванаццать сясцёр-пляскавіц штомесяц прымалі ўдзел у абрадах культу багіні Мокаш і веснавых святых Лады і . Як лічыў вядомы даследчык славянскай старажытнасці Б. А. Рыбакоў, у народнай памяці гэтыя сёстры трансфармаваліся, зліўшыся з русалкамі-берагіняміБ. А. Рыбаков. Язычество древней Руси. — М.: София, Гелиос, 2001. — ISBN 5-220-00452-2, 5-344-00092-8. З-за сваёй туманна-воднай сутнасці яны ператварыліся ў трынаццаць — сталі «трасавіцамі-плясавіцамі». Вось ад слова трасавіца і пайшла назва тыпавога беларускага танца, які пазней пад моцным уплывам полькі стаў сучаснай «Трасухай».
Харэаграфія
Музычны памер 2/4Полька-трасуха .
К. Галяйзоўскі ў канцы 30-х гадоў XX стагоддзя пры адборы матэрыялу для Дэкады беларускага мастацтва убачыў і апісаў «Трасуху», якая складалася з 12 самастойных танцавальных эпізодаў, якія выконвалі па чарзе 12 дзяўчат. Адна з іх была ў вобразе кульгавай і сагнутай старой і капіявала яе рухі. Сола чаргаваліся з масавымі прыпляскамі.
П. В. Шэйн запісаў варыянт «Трасухі», у якім праглядвае кампазіцыя старажытнага двухшарэнгавага карагода.
З прыходам у Беларусь полькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя сфармаваўся гібрыд полькі і «Трасухі», які аб’яднаў кручэнне полькі і патрэсванне верхняй часткай корпуса з традыцыйнага танца. Нягледзячы на існаванне мноства варыянтаў «Трасухі», у іх заўсёды прысутнічае гэта характэрнае патрэсванне рукамі, плячыма ці корпусам, якое дазваляе адразу пазнаць гэты танец. Паэт адзначыў гэта такім радком: «Нават сівай барадзе не сядзіцца, як плячамі павядзе маладзіца». Нагамі выконваюцца тэхнічна складаныя спружыністыя рухі. Танец можа выконвацца і сола, і парамі.
У культуры
Беларуская «Трасуха» часта апісвалася этнографамі. Вось як апісвае танец «Трасучка» ці «Пацяруха» П. Шпілеўскі, які назіраў яго ў в. СіняўкаПадарожжа па Палессі і Беларускім краі. Спб., 1858. С. 42.:
«Трасуха» разам з «Лявоніхай» набылі такую вядомасць і папулярнасць за межамі краіны, што сталі своеасаблівымі знакамі нацыянальнага харэаграфічнага мастацтва.
Польцы-трасусе прысвечана песня «Полька беларуская» Ігара Лучанка i Леаніда Дранько-МайсюкаПолька беларуская.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Харэаграфія танца
Катэгорыя:Беларускія народныя танцы