Пётр Пац (каля 1570 — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Харунжы надворны літоўскі з 1613, падскарбі надворны літоўскі з 1635, ваявода троцкі з 1640, староста мсціслаўскі, радамскі і даўгялішскі.

Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629, Расіяй 1609—1618, Турцыяй 1621. Пасол на соймы. Валодаў мястэчкам Відзы ў Ашмянскім павеце.

Сям'я Сын Паўла Паца і Раіны Валовіч, брат Мікалая. Двойчы жанаты: першы раз з Ядвігай з Завішаў, ад якой меў сына Яна. Другі раз ажаніўся з Гальшкай, дачкой смаленскага кашталяна Вацлава Шэмета, з ёй меў дзяцей: Крыштафа (? — 1633), каралеўскага двараніна; Вацлава (памёр маладым), дваранін імператара Фердынанда; Юрыя, які стаў бернардынам; Фелікса Яна (? — пасля 1699), падкаморыя літоўскага; Гераніма Дамініка (? — 1662); Баніфацыя Тэафіла (? — 1678), абознага літоўскага; Міхала Казіміра (? — 1682), вялікага гетмана літоўскага; Казіміра (? — 1695), жамойцкага біскупа; Ганну, якая была замужам за Каралем Пятром Ісайкоўскім, лоўчым літоўскім, а пасля яго смерці выйшла за Тэадора Аляксандра Ляцкага, надворнага маршалка літоўскага;

Літаратура

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Пётр Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы троцкія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Харунжыя надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты мсціслаўскія Катэгорыя:Старосты радамльскія Катэгорыя:Старосты даўгялішскія