Фабіян (; таксама Фавій; каля 200 — ) — 20-ты Папа Рымскі (з 10 студзеня 236 па 20 студзеня 250), святы мучанік. Родам рымлянін. Быў спачатку сельскім святаром; заняў епіскапскую кафедру пасля мучаніцкай смерці св. Антэра. Ствараў над труной мучанікаў храмы і ладзіў малітоўныя месцы над пячорамі, дзе хаваліся вернікі падчас ганенняў. Звярнуў многіх да Хрыста; існуе паданне, што ён хрысціў імператара Філіпа Аравіцяніна (244—249), звернутага да Хрыста сенатарам Понціем.

Фавій пацярпеў пры Дэцыі, быўшы пасечаны мячом. Мошчы яго спачываюць у Рыме, у царкве св. Пракседы.

Спасылкі

Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Свяшчэннамучанікі Катэгорыя:Абезгалоўленыя Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Кананізаваныя Папы Рымскія Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя III стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы III стагоддзя