Фелікс Ян Пац (каля 1615 — каля 1700) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Чашнік вялікі літоўскі з 1643, стольнік вялікі літоўскі з 1645, вялікі падкаморы літоўскі ў 1646—1698 (займаў пасаду 52 гады — адзін з найдаўжэйшых тэрмінаў у Вялікім Княстве Літоўскім), староста браслаўскі, ракіборскі, даўгялішскі, дзісенскі і курылаўскі.

Сям'я Сын Пятра Паца і яго другой жонкі Гальшкі Шэмет, брат Гераніма Дамініка, Баніфацыя Тэафіла, Міхала Казіміра і Казіміра. Тройчы быў жанаты. Першы раз ажаніўся ў 1651 з Ганнай Канстанцыяй з Завішаў, але яна памерла на наступны год. Другой жонкай у 1653 стала Альжбета Шмелінг, якая таксама хутка памерла ў 1655. Трэці шлюб узяў з Ганнай Янай Зіберг (Зіберг цу Вішлінг), яна памерла ў 1692. Дзяцей не пакінуў.

Генеалогія

Спасылкі Генеалогія Пацаў

Фелікс Ян Катэгорыя:Падкаморыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Чашнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты браслаўскія Катэгорыя:Старосты дзісенскія Катэгорыя:Старосты ракіборскія Катэгорыя:Старосты курылаўскія Катэгорыя:Старосты даўгялішскія