Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Спраўца Гарадзенскага староства ў 1563, цівун віленскі з 1564, кашталян мсціслаўскі з 1580 (?), смаленскі з 1588, дзяржаўца рэжыцкі і люцынскі.

Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569.

Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім, Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасцейскім і Падляшскім ваяводствах.

Сям’я Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла, брат Мікалая Яна.

Быў двойчы жанаты: першы раз з князёўнай Марынай Палубінскай, а другі раз з Камаеўскай. Ад другога шлюбу пакінуў дачок Барбару (каля 1580—1627), якая выйшла за віленскага ваяводу Януша Тышкевіча, і Крысціну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.

Крыніцы

Літаратура

Станіслаў Паўлавіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны мсціслаўскія Катэгорыя:Цівуны віленскія Катэгорыя:Старосты рэжыцкія Катэгорыя:Старосты люцынскія Катэгорыя:Дзераўнічыя віленскія