Крыштоф Нарушэвіч (каля 1570 — 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Надворны (1615—1618) і вялікі (1618—1630) падскарбі літоўскі.

Біяграфія Вучыўся за мяжой, падарожнічаў па Германіі і Італіі. У 1611 перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. Лоўчы вялікі літоўскі ў 1613—1624, падскарбі надворны літоўскі з 1615, падскарбі вялікі літоўскі з 1618, адначасова вялікі пісар літоўскі, стараста ушпальскі і навадворскі.

Валодаў Ганусішкамі ў Троцкім павеце, Мажэйкавам і Лебядой у Лідскі павеце.

Сям'я Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч». Сын Мікалая Яна, падскарбія літоўскага, і яго жонкі Барбары Кунцэвіч, брат Мікалая і Яна. Ажаніўся з Альжбетай Шымковіч. Пакінуў сыноў: Станіслава (каля 1590 — 1650), рэферэндара літоўскага; Яна (? — 1663), надворнага падскарбія літоўскага; Казіміра; Аляксандра Крыштофа (? — 1668), падканцлера літоўскага.

Літаратура

Крыштоф Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Падскарбіі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Лоўчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты ўшпольскія Катэгорыя:Старосты навадворскія