Но́вы СветРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 124). — былы пасёлак у Старабудскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

За 19 км на паўднёвы захад ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), у 56 км ад Гомеля. Побач аўтадарога Жлобін — Гомель.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Недайскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Скасаваны ў 2005 годзе.

Планіроўка складалася з кароткай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1925 год — 14 двароў. 1959 год — 75 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары пераселены. 2010 год — жыхароў няма.

Літаратура