Но́вы Пуць. Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Шлях (, ) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Ліпініцкага сельсавета.
Ліквідаваны ў 2008 годзеРешение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 14 марта 2008 г. № 78 Об упразднении сельского населенного пункта .
Геаграфія
Размяшчэнне У 12 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 60 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Будынкі драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка 1925 год — 14 двароў. 1959 год — 46 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Літаратура
Спасылкі