Першама́йскі (, ) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне У 14 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.
Транспартная сетка Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў мястэчку і наваколлях базіраваўся партызанскі атрад № 108 імя Г. І. Катоўскага. Вызвалены ад акупантаў 2 снежня 1943 года. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Світанак» (цэнтр — вёска Ліпінічы).
Насельніцтва
Колькасць 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.
Дынаміка 1925 год — 16 двароў. 1959 год — 117 жыхароў (паводле перапісу). 2004 год — 13 гаспадарак, 29 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна