Пёкша — рака ва Уладзімірскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Клязьмы (басейна Волгі). Даўжыня 127 км.

Апісанне Рака Пёкша ўтвараецца каля вёскі Старкова і ўпадае ў Клязьму на 428-м км на ўзроўні 105 м. Цячэ на паўднёвы ўсход і ўпадае ў Клязьму недалёка ад Касцярова. Даўжыня ракі 127 км, сярэдні ўхіл 0,356 м/км, шырыня ад 10 да 32 метраў, глыбіня ад 1 да 6 метраў.

Рака вельмі звілістая, хуткая, у вярхоўях магчымыя завалы, ёсць некалькі разбураных плацін. Дно месцамі глеістае, але большай часткай пясчанае. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, парослыя спелым змяшаным лесам. На берагах ракі вялікая колькасць старадаўніх паркаў. Рака з'яўляецца месцам адпачынку, на ёй размешчаны санаторыі і дамы адпачынку. У лістападзе - снежні замярзае да красавіка.

Катэгорыя:Прытокі Клязьмы Катэгорыя:Рэкі Уладзімірскай вобласці