Прысе́ншчынаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (стр. 140). — былы пасёлак у Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

З 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 32 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым на шашы Доўск — Гомель.

На ўсходзе межавала з лесам. На поўначы і захадзе меліярацыйныя каналы.

Гісторыя Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (16 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Планіроўка складалася з кароткай просталінейнай шыротнай вуліцы, забудаванай няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1926 год — 17 двароў 110 жыхароў. 1959 год — 96 жыхароў (паводле перапісу). 1990-я — жыхары (16 сем’яў) пераселены.

Крыніцы

Літаратура