Антаніна Іванаўна Абрамава (, с. Канскае, Прыморскі край) — беларускі мастак у галіне прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло).
Біяграфія У 1953 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Вучылася ў Аляксандра Дэйнекі, Уладзіміра ФаворскагаАбрамова Антонина Ивановна (з фота) .
Дыпломная праца — вітраж для будынка вакзала ў Валгаградзе.
З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым заводзе (з 1960 галоўны мастак, з 1969 старшы мастак).
Творчасць
Карысталася пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем. Распрацавала новую грань, што дазволіла з большай дакладнасцю перадаваць выяўленчыя кампазіцыі ў таўстасценных дэкаратыўных вазах і стравах («Беларуская сюіта»). Першая ўжыла метад штампа ў масавых шкляных вырабах.
Як мастак, звязаны з вытворчасцю, стварала ўзоры бытавога посуду. Вялікімі тыражамі завод выпускаў яе камплекты — «Гарох», «Качаняты», «Матавая стужка», наборы куфляў, прыборы для варэння і дэсэрту. Мастачка звярталася і да дэкаратыўных рэчаў. Цікавыя яе працы ў каляровым хрусталі і шкле, якія часта экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках.
Сярод работ — дэкаратыўныя вазы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Тапаз», «Праца», «Памяць Перамогі», «Юбілейны салют»т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с..
Антаніна Абрамава брала ўдзел у выстаўках з 1955 года.
Узнагароды Узнагароджана двума сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Сям'я Сын — Мікалай Канстанцінавіч Абрамаў (нар. 1956), таксама мастак.
Літаратура
Беларускае мастацкае шкло: [Альбом]. Мн., 1978. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
Спасылкі Абрамова Антонина Ивановна (з фота)
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Майстры мастацкага шкла Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Прыморскім краі