У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні Одыя (народ).

О́дыя — індаеўрапейская мова, на якой гавораць каля 35 мільёнаў жыхароў індыйскага штата Адыша. Родная мова народа одыя. Яна з’яўляецца адной з 23 афіцыйна прызнаных моў Індыі.

Належыць да групы новаіндыйскіх моў.

Тэрыторыя распаўсюджвання індыйскі штат Адыса і прылеглыя акругі штатаў Заходняя Бенгалія, Андхра-Прадэш і Біхар.

Аглютынатыўная мова. Вельмі блізкая да моў бенгальскай і асамскай.

Пісьмовасць мовы орыя ўзыходзіць да пісьменнасці брахмі.

Старажытныя літаратурныя помнікі ўзыходзяць да XIII ст. н. э. Адзін з іх — выклад «Махабхарата», зроблены Саралдасам. Сучасная літаратурная мова пачынаецца з перыяду творчасці Факірмахана Сенапатаку.

Спасылкі

Learn Odia Online Odia Language Literature & Culture Department

Катэгорыя:Мовы Індыі Катэгорыя:Індаарыйскія мовы