Гранада () — трэці па велічыні горад Нікарагуа, пасля сталіцы Манагуа і Леона, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Гранада. У 2005 годзе насельніцтва дасягнула 116 тыс. жыхароў. Порт, турыстычны цэнтр.

Горад размяшчаецца на паўночна-заходнім беразе возера Нікарагуа. Гранада з’яўляецца найстарэйшым горадам Цэнтральнай Амерыкі і мае вялікае гістарычнае значэнне для Нікарагуа.

Гісторыя Заснаваны 8 снежня 1524 года.

У 1968 годзе насельніцтва дасягнула 40 тысяч чал.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Марыя Рамера Менесес (1902—1977) — благаслаўлёная салезіянка.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Нікарагуа