Кісель — салодкая дэсертная жэлепадобная страва, прыгатаваная са свежай ці сушанай садавіны, ягад, фруктова-ягадных сокаў, сіропаў, варэння, малака з даданнем бульбянога або кукурузнага крухмалу або збожжавай закваскі.
Апісанне Кісель хуткі ў прыгатаванні. Большасць кісялёў рыхтуецца з даданнем цукру. Звычайна фруктова-ягадныя кісялі рыхтуюцца на бульбяным крухмале, а малочныя і міндальныя кісялі — на кукурузным крухмале.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Беларускія напоі Катэгорыя:Руская кухня Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Літоўская кухня Катэгорыя:Дэсерты Катэгорыя:Безалкагольныя напоі