Мо́шна — рака ў Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток Чарніцы (прыток Лучосы, басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі складае 33 км, плошча вадазбору 335 км². Вадазбор у паўднёвай частцы Віцебскага ўзвышша. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 ‰. Даліна Мошны скрынкападобная шырынёй 200—300 метраў. Пойма двухбаковая. Шырыня рэчышча 4—6, у вусці да 12 метраў.

Асноўныя прытокі: Брыжоўка, Рубяжніца і Скулянка. На рацэ вёскі Міхалінава, Палёнаўка, Нізы, Сутокі (пры ўпадзенні ў Чарніцу) і гарадскі пасёлак Лёзна. У басейне ракі азёры Буёўскае, Міхалінава (Грабеніцкае).

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна