Мурат (, Мурад, Усходні Еўфрат, Арацані — ) — рака, якая цячэ па Армянскім нагор'і ў Турцыі, найважнейшы прыток Еўфрата.
Мурат бярэ пачатак у гарах усходняй Турцыі паблізу гары Арарат і цячэ па доўгай і вузкай даліне Армянскага нагор'я. Даўжыня ракі складае 722 км, плошча басейна каля 40 тыс. км². Узровень вады моцна вагаецца, узнімаючыся ў вясновае разводдзе (у красавіку-маі) і застаючыся нізкім у астатні час. Рака несуднаходная, зімой ўчасткамі замярзае.
Катэгорыя:Рэкі Турцыі