БелакапытнікНапісанне Белакапытнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.386 (Petasítes) — род шматгадовых траў сямейства астравых (Asteraceae), які аб’ядноўвае каля дваццаці відаў.

Батанічнае апісанне

Усе віды квітнеюць ранняй вясной (пасля раставання снегу, а ў рэгіёнах са станоўчымі зімовымі тэмпературамі — у студзені-сакавіку), яшчэ да з’яўлення характэрных для белакапытніка прыкаранёвага сэрцападобнага або пупышкападобнага лісця на доўгіх хвосціках (часам — адначасова са з’яўленнем лісця). Некаторыя віды белакапытніка — двудомныя расліны, г. зн. мужчынскія і жаночыя кветкі размяшчаюцца на розных раслінах.

Арэал

Прадстаўнікі роду распаўсюджаныя ва ўсіх раёнах Паўночнага паўшар’я з умераным кліматам, асобныя віды даходзяць да субарктычнай зоны. Расце белакапытнік звычайна ў сырых месцах, па берагах вадаёмаў.

Віды

Розныя крыніцы даюць розны аб'ём роду. Паводле базы даных The Plant List, род складаецца з 17 відаўPetasites: інфармацыя ў базе даных The Plant List (2010, Version 1).:

Значэнне і выкарыстанне

Некаторыя віды белакапытніка выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне, а таксама як сыравіна для лекавых прэпаратаў у навуковай медыцыне. Маладыя пабегі знаходзяць выкарыстанне ў японскай кухні. Белакапытнік культывуюць і як садовую расліну.

Спасылкі

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства)