Арга́н, саро́ка — агнястрэльная зброя, мнагаствольная гармата, якая выкарыстоўвалася ў XVI—XVII стагоддзях. На Русі насіла назву сарока.

Уяўляла некалькі (да 50 і больш) аднолькавых пісталетных, ружэйных або пішчальных ствалоў, замацаваных радамі на адным лафеце. Запальныя адтуліны ствалоў злучаліся жолабам з порахам для забеспячэння залпавага або паслядоўнага выстралу. У залежнасці ад колькасці ствалоў і іх калібру, арганы былі стацыянарнымі і перасоўнымі.

Крыніцы

Літаратура

Орга́н; Соро́ка // Военный энциклопедический словарь : [ВЭС] : в 2 т. Т. 2. / редкол.: А. П. Горкин [и др.] ; Ин-т воен. истории Минобороны России. — М. : БРЭ : РИПОЛ КЛАССИК, 2001. — С. 229, 576. — 816 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); ISBN 5-7905-0996-7 (т. 2).

Спасылкі Сорока // Крюковских А. Словарь исторических терминов, 1998

Катэгорыя:Агнястрэльная зброя Катэгорыя:Гарматы