Вялі́кія ЛётцыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977. — 504 с. (ст. 90). () — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Лятчанскага сельсавета.
Геаграфія Размешчана за 11 км на захад ад Віцебска на аўтадарозе , за 2 км ад чыгуначнай станцыі Лётцы, на беразе возера Лётцы.
Гісторыя Да 10 мая 1958 года вёска ўваходзіла ў склад Старасельскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5., да 22 снежня 1960 года — у склад Біцялёўскага сельсавета.
З 1991 года ў незалежнай Беларусі. У 1996 годзе — 524 жыхары, 163 двары.
Насельніцтва
Батанічны сад Батанічны сад быў закладзены ў маёнтку Вялікія Лётцы У. У. Адамавым. Дзейнічаў у пачатку XX стагоддзя да 1924 года. У 1910 годзе ў садзе раслі 344 віды дрэў, 664 віды травяністых і паўхмызняковых раслін, 13 відаў папараці. Большая частка калекцыі саду сфарміравана ў 1912 годзе. У стварэнні батанічнага саду прымалі вядомыя батанічныя арганізацыі і батанікі, насенне дастаўляліся Пецярбурга, Варшавы, Парыжа, Жэневы і іншых месцаў.
У канцы 1924 года ў садзе налічвалася каля 400 відаў рэдкіх парод дрэў, мелася калекцыя шматгадовых травяністых раслін, цяпліца з 300 відамі экзатычных раслін, гербарый, больш за 2000 відаў лекавых, тэхнічных, ягадных і іншых раслін, калекцыя насення больш за 1000 відаў. Працаваў батанічны музей. Сад выдаваў , вёў абмен насеннем.
Пасля 1924 г. частка калекцыі (каля 200 відаў) была перанесена ў Віцебск. Калекцыя батанічнага саду страчана ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захаваліся некаторыя асобнікі , , , , а таксама зараснікі , і інш.
Славутасці Сядзіба вучонага-батаніка У. У. Адамава (сядзібны дом канца XIX — пачатку XX стагоддзя, фрагменты батанічнага саду)Усадьба Адамовых. Участак старой дарогі ў Полацк, брукаванай каменем. Гарадзішча на беразе возера Лётцы пры ўпадзенні ракі Вужніца.
Крыніцы
Літаратура
Витебск. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелЭн им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1 Федорук А. Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. — Мн.: Ураджай, 1989. — 247 с.: ил. — 10 300 экз. — ISBN 5-7860-0086-9
Спасылкі radzima.org
Катэгорыя:Лятчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна