Іаан IV Ласкарыс () (25 снежня 1250 — каля 1305) — сын Нікейскага імператара Феадора II Ласкарыса (памёр у 1259 годзе), застаўся пасля смерці бацькі малалетнім.
Апякунства над ім і рэгенцтва сілай захапіў Міхаіл VIII Палеалог, у 1259 годзе абвясціў сябе імператарам-суправіцелем. Пасля вяртання Канстанцінопаля ад лацінаў, Міхаіл асляпіў 11-гадовага Іаана ў канцы 1261 года і зняволіў яго ў крэпасць Дакібіз. Аб часе смерці Іаана няма дакладных дадзеных: ён быў жывы яшчэ ў 1290 годзе, калі яго наведаў сын Міхаіла Андронік II Палеалог, з мэтай дамагчыся прызнання спадчынных сваіх правоў на імперскі трон.
Катэгорыя:Ласкарысы Катэгорыя:Нікейскія імператары Катэгорыя:Манархі, зрынутыя ў дзяцінстве Катэгорыя:Сілком аслепленыя