Нацыянальная гвардыя Злучаных Штатаў () — адзін з кампанентаў рэзерву Узброеных сіл ЗША. Нацыянальная гвардыя можа выкарыстоўвацца як для падтрымкі Арміі і ВПС ЗША падчас узброеных канфліктаў, так і для выканання розных задач унутры краіны (ліквідацыя наступстваў стыхійных бедстваў, падтрыманне правапарадку ў выпадку масавых хваляванняў і інш.), з'яўляючыся ў такіх выпадках эквівалентам унутраных войскаў.

Колькасць Нацыянальнай гвардыі на 2004 год складала каля 450 000 чалавек. У мірны час яе падраздзяленні і часткі дыслакуюцца ва ўсіх 50 амерыканскіх штатах, а таксама ў федэральнай акрузе Калумбія.

Спасылкі Нацыянальная гвардыя ЗША: новая армія са старой назвай Нацыянальная гвардыя ЗША і ўсяго свету

Катэгорыя:Узброеныя сілы ЗША ЗША