Фурфурол, фурфураль, 2-фуранкарбальдэгід (ад  — вотруб’е) — араматычнае злучэнне, альдэгід, вытворнае фурана, C5H4O2.

Уласцівасці Фурфурол уяўляе сабой масляністую вадкасць жаўтаватага колеру (на паветры цямнее) з пахам свежага жытняга хлеба. Тэмпература плаўлення −38,7Хімічная энцыклапедыя на сайце ХиМиК.ру °С, тэмпература кіпення 161,5 °C. Шчыльнасць 1,1594 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Змешваецца з многімі арганічнымі растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, пентахлорэтанам і бромбензолам.

Атрыманне Фурфурол можа быць атрыманы пры кіпячэнні з сернай кіслатой розных сельскагаспадарчых адходаў (сцёблы сланечніка, саломы, вотруб’я), а таксама драўніны. Пры гэтым адбываецца гідроліз геміцэлюлозы (аднаго з поліцукрыдаў клеткавых сценак расліны), утвараемыя пентозы (галоўным чынам, ксілоза) пад дзеяннем сернай кіслаты падвяргаюцца дэгідратацыі, якая вядзе да ўтварэння фурфуролу. Фурфурол адганяецца разам з парамі вады.

Выкарыстанне Фурфурол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці фурану, сільвіну, фурфурылавага спірту, 1,3-бутадыену, фуранавых смолаў, лекавых сродкаў, фунгіцыдаў. Таксама выкарыстоўваецца ў працэсах ачысткі нафты і алеяў.

Літаратура

Спасылкі

Хімічная энцыклапедыя на сайце ХиМиК.ру

Катэгорыя:Альдэгіды Катэгорыя:Фураны