Сан-Антоніа (, мянушка: «Горад на беразе ракі») — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёва-цэнтральнай частцы штата Тэхас. Адміністрацыйны цэнтр акругі Бэр. Сан-Антоніа з’яўляецца 2-м па колькасці жыхароў горадам Тэхаса і 7-м у ЗША (1,2 млн жыхароў паводле звестак на 2005 год). Цэнтр прамысловасці і турызму. У Сан-Антоніа знаходзіцца крэпасць Алама — знак здабыцця незалежнасці Тэхаса.
Эканоміка Сан-Антоніа мае 4 напрамкі ў развіцці сваёй эканомікі: фінансавыя паслугі, ахова здароўя, нацыянальная абарона і турызм.
Спорт Сан-Антоніа Спёрс
Гарады-пабрацімы Сан-Антоніа Лас-Пальмас-дэ-Гран-Канарыя (), Іспанія Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (), Іспанія Гаасюн (), Тайвань Кумамота (), Японія Гвадалахара (), Мексіка Мантэрэй (), Мексіка Кванджу (), Паўднёвая Карэя Тбілісі (), Грузія
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Тэхаса
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1718 годзе