ВыразубНапісанне Выразуб, мясц. Віразуб ў адпаведнасці з Рыбы. Популярный энциклопедический справочник. / Под ред. профессора П. Жукова. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия им. П. Бровки, 1989, С.68 (мясцовая назва віразуб, Rutilus frisii) — прахадная рыба сямейства Карпавых.
Апісанне Даўжыня да 70 см, вага да 6 кг і болей. Знешне нагадвае плотку, але мае большыя памеры, дробную луску (у бакавой лініі 53-68 лускавінак), адрозніваецца таксама хваставым плаўніком. Глоткавыя косці з магутнымі зубамі. Плавальны пузыр на канцы ўтварае спіраль.
Арэал Распаўсюджаны ў басейне Чорнага і Азоўскага мора, часта з'яўляецца каля вусцяў рэк. У перыяд размнажэння падымаецца па рэках на нераставанне. Да 1940-ых гг., сустракаўся як прахадная рыба на Беларусі ў басейне Дняпра і яго прытокаў. У літаратуры сустракаюцца апісанні вылава выразубаў і ў пасляваенны перыяд, але лічацца вучонымі памылковымі. Мяркуецца, што пабудаваныя на Дняпры плаціны сталі для гэтай рыбы непераадольнай перашкодай. У цяперашні час нерастуецца ў нізоўях Дняпра і Паўднёвага Бугу.
Асаблівасці біялогіі Спажывае ў ежу насякомых, чарвякоў і, галоўным чынам, малюскаў.
Палавой спеласці дасягае ва ўросце 4 — 5 гадоў.
Ахова Ахоўваецца МСАП.
Катэгорыя:Рыбы Еўропы Катэгорыя:Карпавыя