«Ракета» (англ.: «Rocket») — адзін з першых паравозаў, пабудаваны ў 1829 годзе бацькам і сынам Джорджам і Робертам Стэфенсанамі. Гэта быў першы ў свеце паравоз з трубчастым паравым катлом. У далейшым такая канструкцыя катла стала прымяняцца на ўсіх паравозах, якія выпускаліся.
Вельмі распаўсюджана памылка, што «Ракета» з’яўляецца першым паравозам, аднак на самай справе першы паравоз быў запатэнтаваны яшчэ Рычардам Трэвітыкам у 1804 годзе, гэта значыць на чвэрць стагоддзя раней стэфенсанскай «Ракеты».
Катэгорыя:Першыя паравозы Катэгорыя:Паравозы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Паравозы тыпу 0-1-1 Катэгорыя:З’явіліся ў 1829 годзе Катэгорыя:Паравозы заводу Стэфенсана