Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі () — арганізацыя, якая прадстаўляе Італію ў міжнародным Алімпійскім руху. Заснаваны 10 чэрвеня 1914 года, штаб-кватэра НАК знаходзіцца ў Рыме. З'яўляецца членам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК). Ажыццяўляе дзейнасць па кіраванню італьянскім спортам і яго развіцці. Уключае 45 нацыянальных спартыўных федэрацый, 17 спартыўных аб'яднанняў, 12 спадарожных спартыўных арганізацый, 1 тэрытарыяльную спартыўную арганізацыю і 18 арганізацый па развіцці відаў спорту. У суме ўключае 95000 спартыўных клубаў колькасцю да 11 млн членаў. Бюджэт алімпійскага камітэта Італіі ў 2009 годзе складае 446 640,000 еўра, галоўным чынам выдзеленыя Урадам Італіі.

Спасылкі Афіцыйны сайт НАК Італіі НАК Італіі на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта

Катэгорыя:Спорт у Італіі Катэгорыя:Італія на Алімпійскіх гульнях Катэгорыя:Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі