__NOTOC__

10 красавіка — соты (сто першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

847: Пачатак пантыфікату Льва IV 879: Пасля смерці заходне-франкскага караля Людовіка II, яго дзеці, Людовік III і Карламан, уступаюць у спадчыну. Яны захавалі падтрымку Гуга Абата з яго прыхільнікамі, якія хацелі прадухіліць падзел каралеўства. 1660: Дзісенскі замак заняты войскамі ВКЛ. 1710: У Англіі ўступіў у сілу першы ў свеце закон аб аўтарскім праве, прыняты ў 1709. 1762: Шклоў атрымаў герб. 1869: Хасэ Марці стварыў Кубінскую Рэвалюцыйную Партыю. 1940: Ісландыя атрымала незалежнасць ад Даніі. 1941: На тэрыторыі акупаванай Югаславіі створана марыянетачная Незалежная дзяржава Харватыя начале з Антэ Павелічам. 1953: 2-м Генеральным сакратаром ААН абраны Даг Хамаршэльд. 1972: Падпісана міжнародная Канвенцыя аб забароне біялагічнай зброі. 1998: Адбыўся ўстаноўчы з’езд рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі» (затым ГА Ахова птушак Бацькаўшчыны) 2010: У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам загінулі прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, шэраг членаў урада, Сената, дэпутатаў Сейма, ваенных, рэлігійных дзеячаў

Нарадзіліся 401: Феадосій II, візантыйскі імператар 1583: Гуга Гроцый, галандскі юрыст-міжнароднік, філосаф 1837: Транквіла Крэмона, італьянскі мастак 1867: Джордж Вільям Расел, ірландскі паэт 1868: Джордж Арліс, амерыканскі акцёр і рэжысёр 1877: Альфрэд Кубін, аўстрыйскі графік 1880: Ганс Пурман, нямецкі мастак 1899: Уладзімір Набокаў, рускі і амерыканскі пісьменнік 1929: Майк Хотарн, брытанскі аўтагоншчык 1931: Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнаўца 1932: Амар Шарыф, егіпецкі акцёр 1949: Уладзімір Уладзіміравіч Пруднікаў, літоўскі оперны спявак 1954: Ёўка Цёрмянен, фінскі скакун з трампліна 1963: Дорыс Лойтхард, прэзідэнт Швейцарыі 1973: Гіём Канэ, французскі рэжысёр, сцэнарыст 1990: Магнус Кірт, эстонскі кідальнік дзіды 1992: Дэйзі Рыдлі, англійская актрыса

Памерлі

1216: Эрык X, кароль Швецыі 1585: Рыгор XIII, Папа Рымскі, які ўвёў Грыгарыянскі каляндар (нар. 7.1.1502). 1813: Жазеф Луі Лагранж, французскі матэматык і астраном 1863: Джавані Батыста Амічы, італьянскі астраном, оптык 1911: Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазітар (нар. 22.9.1875). 1919: Эміліяна Сапата, мексіканскі генерал, герой мексіканскай рэвалюцыі. 1945: Хендрык Нікалаас Веркман, нідэрландскі мастак 1954: Агюст Люм'ер, французскі вынаходнік, старэйшы з братоў Люм'ер — стваральнікаў кінематографа (нар. 19.10.1862). 2010: Лех Качыньскі, прэзідэнт Польшчы (нар. 18.6.1949). 2010: Мірон (Хадакоўскі), архіепіскап гайнаўскі, праваслаўны ардынарый Войска Польскага (нар. 21.10.1957). 2021: Уладзімір Антонавіч Папковіч, беларускі пісьменнік і перакладчык 2021: Арыядна Барысаўна Ладыгіна, беларускі вучоны ў галіне эстэтыкі, педагог

Святкуюць Азербайджан, Дзень будаўніка ЗША, Дзень Арміі выратавання. Украіна, Дзень вызвалення Адэсы.

410