__NOTOC__ 10 студзеня — дзесяты дзень года па Грыгарыянскім календары

Падзеі 49 да н.э.: Юлій Цэзар перайшоў цераз раку Рубікон — пачатак Грамадзянскай вайны ў Рымскай дзяржаве. 236: Пачатак пантыфікату Фабіяна, 20-га Папы Рымскага (236—250). 475: Васіліск абвешчаны імператарам Усходняй Рымскай імперыі супраць Зянона. 1072: Нарманскі герцаг Апуліі Роберт Гвіскар захапіў Палерма, які належаў арабам. 1697: Каманда галандскага капітана Вільяма дэ Вламінга падышла да заходняга ўзбярэжжа Аўстраліі. 1833: Вільгельм Рыхард Вагнер выступае са сваёй першай сімфоніяй (у Лейпцыгу). 1863: У 6 гадзін раніцы ў Лондане пачало працаваць першае ў свеце метро. 1897: Пачаўся 1-ы Усерасійскі перапіс насельніцтва. 1918: Расійская дзяржава стала называцца Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай (РСФСР). 1946: Адкрылася першая сесія Генеральнай Асамблеі ААН. 1989: Пасля 72-гадовага перапынку аднавіла дзейнасць праваслаўнае Мінскае духоўнае вучылішча.

Нарадзіліся 1597: Пётр Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай (пам. 1.12.1647). 1883: Аляксей Талстой, рускі пісьменнік (пам. 23.2.1945). 1890: Ільдэфонс Бобіч, беларускі каталіцкі святар, пісьменнік, перакладчык (пам. 28.4.1944). 1895: Фрыц Шахермайр, аўстрыйскі гісторык (пам. 26.12.1987). 1896: Георгій Лаўроў, беларускі архітэктар (пам. 1967). 1903: Вальдэмар Вялі, эстонскі барэц вольнага стылю, алімпійскі чэмпіён 1913: Мехмет Шэху, албанскі дзяржаўны дзеяч. 1934: Леанід Краўчук, першы прэзідэнт Украіны (пам. 10.5.2022). 1938: Дональд Кнут, амерыканскі матэматык, адмысловец у галіне інфарматыкі. 1905: Таццяна Бірыч, беларускі афтальмолаг, доктар медыцынскіх навук. 1922: Эстэр Мягі, эстонскі кампазітар. 1949: Джордж Форман, амерыканскі баксёр. 1994: Фейт Кіп’еган, кенійская лёгкаатлетка.

Памерлі 681: Агафа, Папа Рымскі з 678 г. 976: Іаан I Цымісхій, візантыйскі імператар. 1645: Уільям Лод, архібіскуп Кентэрберыйскі. 1684: Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі (нар. 1621). 1276: Рыгор Х (Тэбальда Вісконці), Папа Рымскі з 1271 (нар. 1210). 1321: Марыя Брабанцкая, каралева Францыі. 1862: Сэмуэль Кольт, амерыканскі вынаходнік (нар. 19.7.1814). 1904: Жан-Леон Жэром, французскі мастак. 1926: Эйна Лейна, фінскі пісьменнік 1957: Габрыела Містраль, чылійская паэтэса (нар. 7.4.1889). 2007: Карла Понці, італьянскі кінапрадзюсар. 2023: Джэф Бэк, брытанскі рок-музыкант, гітарыст. 2023: Канстанцін II, апошні кароль Грэцыі. 2024: Ірына Васілеўна Назімава, беларускі мастацтвазнавец 2024: Айварс Гулбіс, латвійскі скульптар

Святкуюць : Дзень прынцыпу большасці : Нацыянальны дзень вуду

110