Але́на Васі́леўна Ала́дава (дзяв. Пук; 22 мая 1907, Пружаны — 29 мая 1986, Мінск) — мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, дырэктарка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1944—1977 гадах.

thumb|Канверт, выпушчаны Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В. thumb|Паштовая марка, выпушчаная Белпоштай да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В.

Біяграфія

Нарадзілася ў 22 мая 1907 года ў Пружанах, у сям’і настаўнікаў. У 1916 годзе бацька Алены Васіль Пук быў прызначаны інспектарам Парыцкага павета Бабруйскай акругі, дзе займаўся педагагічнай дзейнасцю да 1927 года. У 1922 годзе Алена скончыла Парыцкую школу другой ступені. У 1925 годзе яе маці памірае. Бацька ажаніўся другі раз, і сям’я пераязджае ў Жлобін, дзе бацька прызначаны на пасаду намесніка загадчыка чыгуначнай школай-дзевяцігодкай. 27 жніўня 1930 года бацьку арыштоўваюць і расстрэльваюць у Оршы па абвінавачванні ў контррэвалюцыйнай дзейнасці. Рэабілітаваны пасля ХХ з’езду КПСС.

Маладыя гады У 1921 годзе Алена становіцца адной з першых студэнтак толькі што адкрытага Белдзяржуніверсітэтат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с., выбраўшы па сямейнай традыцыі спецыяльнасць педагога. З 1922 па 1928 вучылася на натуральна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэта, адначасова працуючы ў Беларускім дзяржаўным музеі ілюстратарам. Настаўнікамі Алены ва ўніверсітэце былі вядомыя мастацтвазнаўцы М. Р. Сыркін і М. М. Шчакаціхін. Алена наведвае вячэрнюю працоўную студыю пры Доме Мастака па вул. Інтэрнацыянальнай у Мінску, дзе ў 1920-30 гадах выкладаў вядомы тады жывапісец Вячаслаў Руцай. З гэтых наведванняў пачаліся знаёмства з мастакамі і сур’ёзнае захапленне выяўленчым мастацтвам. Гэтаму спрыяла і арэнда жылля ў беларускага пейзажыста Уладзіміра Кудрэвіча.

У 1925 ў Алена ўпершыню спрабуе сябе ў якасці экскурсавода і кансультанта на Першай Усебеларускай мастацкай выставе. З гэтага ж часу выходзяць яе першыя друкаваныя публікацыі ў беларускай прэсе. Пад псеўданімам «Аглядач» друкуюцца яе першыя агляды ў часопісе «Прамень». У 1927 годзе Алена стала членам творчага аб’яднання «Літаратурна-мастацкая камуна», а затым і творчай групоўкі «Прамень» (1929—1932), з рэвалюцыйнай платформай так званых рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Аскар Пятровіч Марыкс і інш. У гэтым гуртку Алена і пачала працаваць як мастацтвазнаўца.

У студэнцкія гады Алена знаёміцца і сябруе з кампазітарам Аладавым М. І., які прысвячае ёй некалькі рамансаў на вершы Янкі Купалы, Алексантэры Ахола-Вало, які вылепіў яе скульптурны партрэт і мастаком Міхаілам Філіповічам, якія падарылі ёй некалькі сваіх твораў. На Другой Усебеларускай мастацкай выстаўцы дэманстравалася яго карціна, якая належала Алене.

Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта, у 1928 годзе, Алена выходзіць замуж за кампазітара М. І. Аладава. (Афіцыйна шлюб быў зарэгістраваны толькі ў 1943 годзе ў Саратаве). Сын Вальмен нарадзіўся ў 1930 годзе, сын Гяльмір ў 1933 годзе.

У 1937 годзе Алена Аладава стала навуковым супрацоўнікам групы па стварэнню першай у Беларусі Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая адкрылася ў 1939 годзе. Дырэктарам быў прызначаны мастак-кераміст М. П. Міхалап. Галерэя арганізавала дзве буйныя мастацкія выстаўкі, адна з якіх — да дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе. За ўдзел у правядзенні выстаўкі «Ленін і Сталін — арганізатары беларускай дзяржаўнасці», Алена была ўдастоена Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР. Да гэтага часу Алена ўжо вучылася на завочным аддзяленні мастацтвазнаўства Інстытута філасофіі, літаратуры і мастацтва імя Чарнышэўскага ў Маскве. Дыплом атрымаць не паспела з-за пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Вялікая Айчынная вайна У лістападзе 1941 года Алена Аладава была эвакуіраваная ў Саратаў, куды суправаджала творы з віцебскіх і мінскіх галерэй, якія ўдалося выратаваць. Там яна працягвала сваю дзейнасць у Мастацкім музеі імя Радзішчава А. М. да 1 студзеня 1944 года. Са жніўня 1944 года ўзначаліла ў Мінску Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Дзяржаўную мастацкую галерэю. У 1945 годзе нарадзілася трэцяе дзіця — дачка Радаслава.

Творчая дзейнасць З канца 1940-х гадоў на працягу 30 гадоў Алена Аладава збірала для Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі шэдэўры рускага і беларускага жывапісу на прасторах усяго Савецкага Саюза і сумежных дзяржаў. Вяла перапіску з мноствам знакамітых мастацтвазнаўцаў, калекцыянераў, рэстаўратараў і мастакоў. У архіве захаваліся лісты Ігара Грабара, Вольгі Канчалоўскай, Веры Мухінай, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Аляксандра Грубэ, Міхаіла Керзіна, Марыі Максакавай, Іллі Зільберштэйна, Надзеі Хадасевіч-Лежэ і інш з 1966 года Аладава — член праўлення Саюза мастакоў БССР. Узнагароджана званнем заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, ордэнамі «Дружба народаў», «Знак пашаны» (двойчы), медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За працоўную доблесць», «30 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», а таксама дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў Украіны і Літвы, медалём «За заслугі перад польскай культурай».

Працавала на пасадзе дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея да 1977 года, пасля чаго перадала стырны кіравання свайму пераемніку Юрыю Аляксандравічу Карачуну і выйшла на пенсію, падчас якой працавала кансультантам музея, у пасадзе якога і пайшла з жыцця ва ўзросце 79 гадоў.

Памяць аб Аладавай

У мэтах увекавечання памяці былога дырэктара Дзяржаўнага мастацкага музея Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Аладавай Алены Васільеўны Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанавіў ўсталяваць у 1998 годзе мемарыяльную дошку на будынку Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь па вул. Леніна, д. 20 у Мінску, дзе працавала А. В. Аладава. Урачысты акт ўстаноўкі бронзавай дошкі з барэльефным партрэтам Аладавай А. В. на будынак музея адбыўся 26 чэрвеня 1998 года. Аўтар — скульптар Іван Міско.

Да 100-годдзя з дня нараджэння Аладавай А. В. выпушчаны памятны мастацкі паштовы канверт з выявай будынка Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і маркай з партрэтам Аладавай А. В., а таксама памятныя сярэбраныя манеты Нацбанка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель і 10 рублёў з партрэтам Аладавай А. В.

Сачыненні

Государственный художественный музей БССР. —М., 1958 Иван Осипович Ахремчик.—М., 1960 Павел Нічыпаравіч Гаўрыленка.—Мн., 1963 Народный художник БССР В. К. Цвирко. На земле белорусской.—Мн., 1963 Беларускі савецкі жывапіс.—Мн., 1978

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы СССР Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах