Освальд Ахенбах (; , — , ) — нямецкі мастак-пейзажыст.

Біяграфія thumb|200px|left|«Краявід Фларэнцыі» (1898). Музей выяўленчага мастацтва, Дзюсельдорф

Вучыўся жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Дзюсельдорфе, у старэйшага брата Андрэаса Ахенбаха. У 1845 годзе пераехаў у Баварыю, затым у Італію. У Італіі Ахенбах напісаў свае лепшыя працы — пейзажы паўднёвай Італіі, парады, святочныя працэсіі, сцэны з народнага жыцця. У пейзажах надаваў асаблівую ўвагу светлавым кантрастам. У 1863—1872 гадах займаў пасаду прафесара ландшафтнага жывапісу ў дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў. Памёр ад запалення лёгкіх. Карціны Ахенбаха прадстаўлены ў шматлікіх мастацкіх галерэях Германіі.

Літаратура «Энциклопедия импрессионизма». Под ред. М. и А. Серюлля. — М.: Республика, 2005. ISBN 5-250-01858-0

Спасылкі

Выбраныя працы О. Ахенбаха

Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Германіі