Жан Гастон Дарбу (; , , Лангедок-Русільён — , ) — французскі матэматык.
Вядомы дзякуючы сваім вынікам у матэматычным аналізе (тэорыя інтэгравання, дыферэнцыяльныя ўраўненні ў прыватных вытворных) і дыферэнцыяльнай геаметрыі.
Дарбу быў біёграфам Анры Пуанкарэ і сувыдаўцом пры публікацыі работ Фур'е і Лагранжа.
Біяграфія Вучыўся ў Політэхнічнай школе і Вышэйшай Нармальнай школе ў Парыжы. Адным з яго настаўнікаў быў Мішэль Шаль. У 1873 годзе атрымаў званне прафесара ў Сарбоне, асіставаў Ліувілю.
Атрымаў гран-пры Французскай Акадэміі навук у 1876 годзе і стаў яе членам у 1884 годзе.
Спасылкі
Катэгорыя:Матэматыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Францыі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук