Святлана Мікалаеўна Баітава (нар. 3 верасня 1972, Магілёў, Беларуская ССР) — беларуская гімнастка, алімпійская чэмпіёнка 1988 года ў камандным першынстве, чэмпіёнка свету, неаднаразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
Дасягненні Чэмпіёнка Алімпійскіх гульнях 1988 у камандных спаборніцтвах Чэмпіёнка свету 1989 у камандных спаборніцтвах Срэбны прызёр чэмпіянату свету 1987 у камандным першынстве Абсалютная чэмпіёнка СССР 1986 Чэмпіёнка СССР 1987 у апорным скачку і ў практыкаванні на бервяне, 1989 у практыкаванні на бервяне
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры З 1991 года на трэнерскай працы. Працуе трэнерам-выкладчыкам па харэаграфіі СДЮШАР-6 Магілёва. У Магілёве праводзяцца міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы на Кубак Святланы Баітавай.
Адукацыя Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1994). Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова (2002).
Узнагароды і званні Ганаровы грамадзянін горада Магілёва За працоўную доблесць (1989)
Спасылкі Святлана Баітава на Алімпійскіх гульнях
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Магілёва Катэгорыя:Гімнасты СССР Катэгорыя:Гімнасты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года Катэгорыя:Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Чэмпіёны СССР па спартыўнай гімнастыцы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць» Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова