Страко́зы (Odonata) — атрад драпежных, добра лятаючых насякомых. Раздзел энтамалогіі, прысвечаны вывучэнню стракоз, завецца аданаталогіяй.

Апісанне Буйныя насякомыя з рухомай галавой, вялікімі вачамі, кароткімі шчацінкападобнымі вусікамі, чатырма празрыстымі крыламі з густой сеткай жылак і падоўжаным стройным брушкам. Даўжыня брушка да 120 мм, задняга крыла да 94 мм.

У стракоз вялікая галава з велізарнымі фасетачнымі вачамі, якія часта сыходзяцца на цемені; простых вочак тры. Дзякуючы гэтаму яны маюць амаль кругавы агляд і добра вызначаюць адлегласць да здабычы, якую праследуюць і хапаюць сваімі моцнымі сківіцамі. Ротавыя органы грызучыя.

Крылаў 2 пары; доўгія, празрыстыя, перапончатыя, густа жылкаваныя. Крылы ў стракоз не складваюцца на спіне і застаюцца распрастанымі ў час адпачынку.

У адрозненне ад іншых насякомых маюць аорсавентралыныя мышцы крылаў і другасны капуляцыйны апарат у самцоў.

У самцоў маюцца 3—4 анальныя прыдаткі на канцы брушка, другасны капуляцыйны апарат на другім сегменце брушка, у самак 2 верхнія анальныя прыдаткі і генітальная пласцінка на 8-м сегменце брушка.

Класіфікацыя

Атрад падзяляюць на 3 падатрады: , ,  — 2 сучасных віды ў Японіі і Індыі. Вядома звыш 5600 відаў (5680 відаў па стане на люты 2008 года).

Пашырэнне Вядомы з карбону (каля 350 млн г. назад). Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках і вільготных субтропіках. Жывуць паблізу вадаёмаў. З вадой цесна звязана іх жыццё ў лічынкавым стане. Аднак стракозы могуць залятаць і даволі далёка ад вадаёмаў, а некаторыя віды ажыццяўляюць працяглыя міграцыі, перасяляючыся ў новыя месцы. На Беларусі каля 50 відаў з падатрадаў раўнакрылых і разнакрылых стракоз; найбольш трапляюцца стракозы з сямействаў , , , , , , , .

Асаблівасці біялогіі Стракозы — драпежныя насякомыя. Яны нястомна імкліва лятаюць у паветры ў розных напрамках, на ляту хапаючы камароў, мух або іншых насякомых, якія сядзяць на раслінах.

Развіццё з няпоўным ператварэннем у вадаёмах розных тыпаў. Стракозы адкладваюць яйцы прама ў ваду, пагружаючы ў яе брушка, або ўтыкаюць іх у сцёблы водных раслін. Некаторыя стракозы пры адкладцы яец часам пагружаюцца ў ваду на вялікую глыбіню. Там развіваюцца іх лічынкі (наяды), якія дыхаюць вонкавымі (хваставымі) або рэктальнымі (вырасты задняй кішкі) жабрамі. Перад апошняй лінькай (іх бывае больш за 10) лічынкі выпаўзаюць з вады на расліны і іншыя апоры.

Гэтак жа, як і дарослыя стракозы, большасць лічынак з’яўляюцца драпежнікамі. Яны хапаюць здабычу ў вадзе. Для гэтага ў іх развіты спецыяльны лоўчы апарат (відазмененая ніжняя губа), які маланкава высоўваецца далёка наперад, — «маска». З дапамогай рухомых зубцоў «маскі» лічынкі хапаюць здабычу, утрымліваюць яе і паядаюць.

Дарослыя стракозы знішчаюць значную колькасць насякомых. Лічынкі стракоз могуць паядаць лічынак і малькоў рыб, наносяць адчувальную шкоду рыбаводным гаспадаркам.

Зноскі

Літаратура Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мінск : Нар. асвета, 2010. — 222 с. : іл. ISBN 978-985-03-1367-6 — С. 83—84.

Катэгорыя:Атрады насякомых