Эрнст Мах (, , Брун, Аўстра-Венгрыя, цяпер Брно, Чэхія — , Мюнхен, Германія) — аўстрыйскі фізік і філосаф-пазітывіст.

Біяграфія Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1860 годзе.

Прыват-дацэнт у Венскім універсітэце (з 1861), прафесар фізікі ў Грацы (з 1864), прафесар фізікі (з 1867) і рэктар (з 1879) Карлавага ўніверсітэта ў Празе, прафесар Нямецкага ўніверсітэта ў Празе (з 1882). Прафесар філасофіі Венскага ўніверсітэта (1895—1901).

Маху належыць шэраг важных фізічных адкрыццяў. Першыя працы Маха прысвечаны вывучэнню працэсаў слыху і зроку (тлумачэнне механізму дзеяння вестыбулярнага апарату, адкрыццё аптычнай з’явы — так званых кольцаў, або палос, Маха). Да гэтага перыяду адносяцца працы «Аб колеры падвойных зорак на падставе прынцыпу Доплера» (1861), «Тлумачэнне музычнай тэорыі Гельмгольца» (1866), «Аб стробаскапічным вызначэнні вышыні тону» (1873), «Пра адлюстраванні і пераламленні гуку» (разам з Фішэрам, 1873), «Оптыка-акустычныя эксперыменты» (1873), «Асновы вучэння аб кінестэзіі» (1875) і інш. З 1881 года Мах вывучаў аэрадынамічныя працэсы, якія суправаджаюць звышгукавы рух целаў. Ён адкрыў і даследаваў працэс узнікнення ўдарнай хвалі. У гэтай галіне імем Маха названы шэраг велічынь і паняццяў: лік Маха, конус Маха і інш.

Вялікай вядомасцю карыстаюцца аглядныя сачыненні Маха: «Гісторыя і корань прынцыпу захавання працы» (1872), «Механіка: Гісторыка-крытычны нарыс яе развіцця» (1883), «Аналіз адчуванняў» (1886). Працы Маха багатыя экскурсамі ў вобласць філасофіі. Такія лекцыі «Эканамічная прырода фізічнага даследавання» (1882) і «Аб пераўтварэнні і прыстасаванні ў прыродазнаўчай думцы» (1884).

Крыніцы

Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Пазітывісты Катэгорыя:Фізікі Аўстрыі Катэгорыя:Гісторыкі фізікі Катэгорыя:Балістыкі Катэгорыя:Выпускнікі Венскага ўніверсітэта Катэгорыя:Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Нордфрыдгоф