thumb|280px|Смакавыя дабаўкі — прыправы і спецыі. Смакавыя дабаўкі да ежы ці прыправы — хімічныя рэчывы, асобныя часткі біялагічных прадуктаў расліннага паходжання і іх сумесі, прызначаныя для паляпшэння смакавых і араматычных якасцяў гатуемых прадуктаў харчавання і гатовых страў. Смакавыя дабаўкі могуць спрыяць паляпшэнню пераварвання і засваення ежы, а таксама магчымасці яе працяглага захоўвання. Звычайна вылучаюцца наступныя смакавыя дабаўкі: спецыі, закрасы, соусы і затаўкі. Спецыямі звычайна называюць вострыя і духмяныя смакавыя дабаўкі такія як каляндра, гваздзік, горкі перац і інш.; Закрасамі называюцца смакавыя дабаўкі якія не пахнуць і звычайна ўзмацняюць толькі смакавыя якасці страў — соль, цукар, глутамінат натрыю, лімонная кіслата; Соусы — вялікі клас гатовых да ўжывання прадуктаў, якія з’яўляюцца смакавымі дабаўкамі кетчуп, гарчыца, хрэн і інш.; Затаўкамі называюць алейныя сумесі, такія як алей з гарчыцай, зялёны, анчоўсны, ракавы і г. д. Затаўкамі таксама называюць самакавыя дабаўкі для свінога салаhttps://www.skarnik.by/tsbm/26102.
Літаратура